Беларусь  БеларусьDeutschland  DeutschlandUnited States  United StatesFrance  FranceҚазақстан  ҚазақстанLietuva  LietuvaРоссия  Россияประเทศไทย  ประเทศไทยУкраина  Украина
Падтрымка
www.aawiki.be-by.nina.az
  • Галоўная

Свідрыгайла Альгердавіч у каталіцкім хрышчэнні Баляслаў 1369 1376 10 лютага 1452 Луцк вялікі князь літоўскі СвідрыгайлаС

Свідрыгайла

  • Галоўная старонка
  • Свідрыгайла
Свідрыгайла
www.aawiki.be-by.nina.azhttps://www.aawiki.be-by.nina.az

Свідрыгайла Альгердавіч, у каталіцкім хрышчэнні Баляслаў (1369—1376 — 10 лютага 1452, Луцк) — вялікі князь літоўскі.

Свідрыгайла
image
Свідрыгайла. Гравюра з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэтая ж гравюра выкарыстана ў тым жа выданні і як партрэт Людовіка Вялікага
вялікі князь літоўскі
1430 — 1437
Папярэднік Вітаўт
Пераемнік Жыгімонт Кейстутавіч
князь валынскі
1434 — 1452
Папярэднік Фёдар Любартавіч
Нараджэнне каля 1370 ці 1356
Смерць 10 лютага 1452
  • Луцк, Вялікае Княства Літоўскае
Месца пахавання
  • Кафедральны сабор Святога Станіслава
Род Гедзімінавічы і Альгердавічы
Бацька Альгерд
Маці Ульяна Аляксандраўна
Жонка Ганна Іванаўна[d]
Веравызнанне язычніцтва і каталіцтва
image Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імя

Імя — з шэрагу складанаўтвораных балцка-літоўскіх імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай старажытнасці.

З першай паловы XV ст. дайшлі іменныя формы Швитрикгаило, Швитрыгаило, Швитрикаило, Swidrigal.

Вытлумачваючы імёны літоўскіх князёў, мовазнавец К. Буга імя Свідрыгайлы звязаў з літоўскім švytruoti “ззяць, мігцець; хутка рухацца”, якое далей ад індаеўрапейскага *ǩṷit(ǝ)ro «светлы, блішчасты» (ад *ǩṷei «свяціць; светлы»). Сярод сучасных літоўскіх прозвішчаў вядомыя аднаасноўныя Švitra, Švitrys, Švitrūnas.

З іншага боку, імя Свідрыгайла той жа структуры, што і адыменныя прозвішчы Сандрыгайла, Недрыгайла, якія ад трохасноўных імёнаў San-dri-gailas, Ne-dri-gailas. Імёны з трох асноў рэдкія, але вядомыя ў балцка-літоўскім іменніку (як Ges-man-tautas, адкуль "Кгесмонтовтовичъ").

Апошняя аснова ў імені Свідрыгайла Gail-звязаная са старалітоўскім gailas «моцны», далей напрамую з індаеўрапейскім *ghoilo-s «моцны; няўрымслівы, жвавы». Гэтай асновай імя Свідрыгайлы перагукалася з імёнамі яго братоў, Альгердавых сыноў Карыгайлы, Ягайлы, Скіргайлы.

Біяграфія

Раннія гады

Малодшы сын вялікага князя Альгерда, паводле праўдападобных ацэнак, нарадзіўся паміж 1369 і 1376 годам. Пасля смерці бацькі ў маі 1377 года, жыў у Віцебску разам з маці — вялікай княгіняй Ульянай.

Напэўна, быў ахрышчаны ў Кракаве, але не разам з братамі Ягайлам і Вігунтам у 1386 годзе, а неўзабаве, бо яго хроснае імя Баляслаў, як і хросныя імёны братоў, належыць да іменаслова Пястаў. Часта сцвярджаюць, што Свідрыгайла спачатку быў праваслаўным з хросным імем Леў, але гэта вынік непаразумення. У сярэдзіне XVI ст. у Польшчы ўзнялі пытанне рэвізіі правоў на зямельныя ўладанні — Пётрыкаўскі сейм (1565) вырашыў асобна разглядзець шматлікія прывілеі князёў Льва Данілавіча і Свідрыгайлы Альгердавіча, якія падавала шляхта як пацверджанне сваіх правоў на маёнткі, а Люблінскі сейм (1566) вырашыў лічыць гэтыя прывілеі правамоцнымі. Выдаўцы рэцэсу Люблінскага сейма ў XVIII ст. не паставілі коску паміж імёнамі Льва і Свідрыгайлы, такая памылка зроблена і ў новым выданні Volumina constitutionum (2005).

Па смерці вялікай княгіні Ульяны польскі кароль Уладзіслаў Ягайла паставіў намеснікам у Віцебску свайго баярына — сакольнічага Фёдара Вясну. Свідрыгайла палічыў гэта за крыўду, забіў намесніка і сам укняжыўся ў Віцебску. Адказам быў паход Вітаўта і Скіргайлы, да якіх далучыўся смаленскі князь Юрый Святаславіч. Свідрыгайлу адправілі да каралеўскага двара ў Кракаў, яго знаходжанне ў Малой Польшчы крыніцы фіксуюць з 11 жніўня 1393 да 1396 года.

Змаганне за сталец

Ад кракаўскага двара Свідрыгайла ад’ехаў да Сілезіі, затым да Венгрыі, адкуль разам з Фёдарам Любартавічам спрабаваў дамовіцца з кіраўніцтвам Тэўтонскага ордэна пра саюз супраць Ягайлы і Вітаўта. Зразумеўшы марнасць гэтых спроб, Свідрыгайла вярнуўся ва ўладанні Гедзімінавічаў не пазней за 12 жніўня 1399 года, калі ў войску Вітаўта ўдзельнічаў ў бітве на Ворскле.

Неўзабаве Ягайла даў Свідрыгайле Заходняе Падолле, папярэдні трымальнік якога на ленным праве, кракаўскі ваявода , загінуў у бітве на Ворскле. Аднак ужо ў 1401 годзе Свідрыгайла аднавіў сувязь з Тэўтонскім ордэнам, куды і з’ехаў у пачатку 1402 года.

Свідрыгайла быў у Ордэне да пачатку 1404 года, удзельнічаў у «рэйзах» крыжакоў на Літву, разлічваў з іх дапамогай заняць вялікалітоўскі сталец, але разам з тым не рваў сувязяў з родным братам Ягайлам. Вярнуўся ва ўладанні Гедзімінавічаў, атрымаў ад Ягайлы наданні ў рускіх землях Польскага каралеўства, а ад Вітаўта — землі на літоўска-маскоўскім памежжы, у т.л. Браншчыну і Старадубшчыну.

Улетку 1408 года Свідрыгайла чарговы раз узбунтаваўся, разам з епіскапам чарнігаўскім і бранскім, значнай колькасцю князёў і баяр ад’ехаў ў Маскву да Васіля I, які тады ваяваў з Вітаўтам. Васіль I даў Свідрыгайле вялізныя ўладанні ў Вялікім княстве Маскоўскім, у тым ліку Уладзімір на Клязьме. Аднак Свідрыгайла заставаўся ў Вялікім княстве Маскоўскім толькі да паходу туды Едыгея, да якога далучыўся і пэўны час правёў у Ардзе, адкуль у 1409 годзе вярнуўся да Літвы. У тым жа 1409 годзе Свідрыгайла паспрабаваў аднавіць саюз з Ордэнам, ад гнева Вітаўта яго выратавала толькі заступніцтва Ягайлы, пакаранне горлам было заменена на зняволенне ў Крамянецкім замку. Толькі ў сакавіку 1418 года яго вызвалілі мясцовыя князі.

Ні на Валыні, ні ў Малдавіі Свідрыгайла замацавацца не здолеў і ад’ехаў ва ўладанні рымскага караля (некаранаванага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі) Жыгімонта Люксембургскага і яго саюзнікаў. Урэшце ў жніўні 1420 года Свідрыгайла памірыўся з Ягайлам і Вітаўтам, яму далі ўладанні ў рускіх землях Польскага каралеўства і вялізнае Чарнігаўскае княства, да якога, мусіць, пазней (да 1422) дадалі Ноўгарад-Северскае. Тут Свідрыгайла правёў наступныя дзесяць гадоў, пазней ён сцвярджаў, што ўвесь гэты час быў у «аковах».

Вялікае княжанне

1430—1432 гады

Пасля смерці Вітаўта (кастрычнік 1430) паводле ўмоў Гарадзельскай уніі вялікага князя літоўскага мусілі абраць са згоды Ягайлы і польскіх паноў. Але вялікалітоўскія князі і баяры сабраліся на сойм у Вільні і без узгаднення з польскімі панамі, але са згоды Ягайлы, абвясцілі вялікім князем Свідрыгайлу. 4 снежня ў віленскім саборы Святога Станіслава Свідрыгайла каранаваўся вялікім князем літоўскім. Хоць ён і быў каталіком, але вядомы як праціўнік уніі з Польшчай і даўні супернік Вітаўта і Ягайлы. Мусіць, менавіта гэтым кіравалася незалежніцкая партыя пры яго абранні на сталец.

Польскі храніст Ян Длугаш асабліва падкрэсліваў, што Свідрыгайла меў аўтарытэт у праваслаўных, бо хоць і быў каталіком, але меў вялікую прыхільнасць да іх веры. Кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі ў 1432 годзе пісаў, што праваслаўныя пры Свідрыгайле трымаюць у руках амаль усе найважнейшыя гарады і ўрады, чаго быццам не было пры Вітаўце. Праўда, наколькі ўсё адпавядае рэчаіснасці ёсць пытаннем.

У знешняй палітыцы валадарства Свідрыгайлы пачалося канфліктам з Польшчай. Спрэчкі за Падолле былі яшчэ пры Альгердзе і Вітаўце, а пры Свідрыгайле зноў абвастрыліся, а ў канцы 1430 года перараслі ва ўзброеную барацьбу. Адбыўся канечны разрыў паміж Свідрыгайлам і Ягайлам. Пасля безвыніковых перамоў польскі кароль у чэрвені 1431 года пачаў вайну і накіраваў войскі на Валынь. Свідрыгайла шукаў саюзнікаў — яго падтрымліваў імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт Люксембургскі, які абяцаў вялікаму князю каралеўскую карону, а таксама Тэўтонскі ордэн, які хацеў рэваншу пасля паражэння 1410 года. У чэрвені 1431 года Свідрыгайла падпісаў абаронча-наступальны дагавор з вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна , таксама дапамогу абяцалі татары і .

Разрыў з Польшчай выклікаў незадаволенасць часткі князёў і баяр, якія лічылі за лепшае польскую арыентацыю Літвы. Былі незадаволеныя і тыя, хто меў уплыў пры Вітаўце і страціў яго пры Свідрыгайле. Былі і інтрыгі з польскага боку, які падтрымліваў прапольскую (ці супрацьсвідрыгайлаўскую) апазіцыю і дапамагаў падрыхтоўцы замаху на Свідрыгайлу. Спробу замаху ўначы 1 верасня 1432 года здзейснілі ў Ашмяне князі Жыгімонт Кейстутавіч (каталік) і Сямён Іванавіч Гальшанскі (праваслаўны), але Свідрыгайле пашчасціла ўратавацца і ўцячы ў Полацк.

Феадальная вайна

Асноўны артыкул: Феадальная вайна ў ВКЛ, 1432-1437

Прапольская партыя адразу абвясціла вялікім князем аднаго са змоўнікаў, малодшага брата Вітаўта — Жыгімонта Кейстутавіча. Яго ўладу прызналі Вільня, Трокі, Коўна, Жамойць, Новагародак і Гродна, зброяй падпарадкавалі Берасце. Аднак Полацкая, Віцебская і Смаленская землі, Севершчына, , Валынь не прызналі Жыгімонта, а лічылі вялікім князем Свідрыгайлу.

Жыгімонт адразу аднавіў саюз з Польшчай, падпісаў унію ў Гародні, якой пацвердзіў вярхоўную ўладу Ягайлы на ўмовах Віленска-Радамскай уніі, такім чынам абмежаваў самастойнасць ВКЛ часам свайго жыцця. Каб змагацца са Свідрыгайлам Ягайла прыслаў Жыгімонту польскія войскі. Так у ВКЛ пачалася феадальная вайна (1432—1437). Вайна не мела нацыянальна-рэлігійнага характару, у абодвух супрацьлеглых лагерах былі як літоўцы, так і русіны, як праваслаўныя, так і каталікі. Вайна была змаганнем княжацка-баярскіх партый паміж сабою. Свідрыгайла быў каталіком і пры гэтым узначальваў у асноўным праваслаўную партыю, але гэтая партыя змагалася не за веру, а за свае паноўнае месца ў дзяржаве, у ёй былі таксама князі і баяры каталіцкага веравызнання, якія выступалі супраць уніі з Польшчай і за саюз з Тэўтонскім ордэнам.

Свідрыгайла абапіраўся на Полацк і з восені 1432 года рабіў выправы на прызнаўшыя Жыгімонта землі. Зімой і летам 1433 года войскі Свідрыгайлы хадзілі да Вільні і Новагародка, занялі шэраг невялікіх гарадоў, але агулам вайсковыя дзеянні для іх былі няўдалыя. Не аказалі абяцанай дапамогі татары і малдаўскі гаспадар. Толькі Лівонскі ордэн пасылаў свае войскі супраць Жыгімонта. У сваю чаргу Жыгімонт Кейстутавіч пры падтрымцы польскіх войскаў, ваяваў землі, захаваўшыя адданасць Свідрыгайлу, у 1433 годзе даходзіў да Мсціслава.

Маючы колькасную перавагу, Свідрыгайла не здолеў яе выкарыстаць, да таго неўзабаве страціў галоўнага саюзніка. Польска-чэшскае войска напала на Новую Марку і падышло да Гданьска, вялікі магістар Тэўтонскага ордэна вымушаны быў заключыць з Польшчай перамір’е. У выніку дагавора, заключанага ў канцы 1433 года ў Ленчыцах, Ордэн выракся саюзу са Свідрыгайлам. Вызначальнымі для зыходу вайны сталі прывілей 1432 года выдадзены Ягайлам для і Троцкі прывілей выдадзены Жыгімонтам у Троках 6 мая 1434 года. Гэтыя прывілеі абвяшчалі роўнасць правоў праваслаўных і каталікоў у межах ВКЛ — правы, гарантаваныя каталікам Гарадзельскім прывілеем, пашыраліся на ўсіх падданых незалежна ад веравызнання. У прывілеі Жыгімонта адзначалася, што такая роўнасць была заўсёды, але гэтым актам яна афіцыйна пацвярджаецца. Хоць у Троцкім прывілеі дэкларавалася, што ўрады ваявод і кашталянаў віленскага і троцкага могуць займаць толькі каталікі, але праваслаўнае баярства атрымала гарантыі недатыкальнасці сваіх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, ільготы ад дзяржаўных павіннасцяў. Такім чынам былі знятыя значныя супярэчнасці ў грамадстве і Свідрыгайла пачаў страчваць падтрымку.

Свідрыгайла спадзяваўся на дапамогу Захада, звярнуўся да . У 1433 годзе ў Базель быў дасланы ліст нібыта ад праваслаўных баяр з Віцебска, якія выказалі жаданне падпарадкавацца Рыму, а ў наступным годзе на царкоўным саборы з’явілася дэлегацыя Свідрыгайлы, якая пацвердзіла яго планы уніі і папрасіла дапамогі ў барацьбе з Жыгімонтам і Ягайлам. Але гэта было памылкай, бо праваслаўныя пасля Троцкага прывілея і так пакідалі лагер Свідрыгайлы, а яго намер увесці царкоўную унію яшчэ больш адштурхнуў іх. Паспрыяла гэтаму і тое, што князь летам 1435 года загадаў спаліць у Віцебску мітрапаліта Герасіма, якога падазраваў у пераходзе на бок Жыгімонта.

У такім становішчы Свідрыгайла, пакуль яшчэ меў даволі шмат прыхільнікаў, вырашыў даць прапольскай партыі генеральную бітву, і ў ліпені 1435 года разам з войскамі Лівонскага ордэна рушыў на Жыгімонта, але пацярпеў цяжкую паразу ў бітве пад Вількамірам, сам ён уцёк з 30 баярамі ў Полацк. Падтрымка Свідрыгайла пасля такой паразы значна аслабла і працягвала слабець. У 1435 годзе ўладу Жыгімонта прызнаў Смаленск, але Полацк і Віцебск адбілі аблогі войскаў Жыгімонта. Тэўтонскі ордэн падпісаў у Брэсце Куяўскім вечны мір з Жыгімонтам Кейстутавічам і Ягайлам, зноў адмовіўся ад саюзу са Свідрыгайлам і прызнаў вялікім князем літоўскім Жыгімонта Кейстутавіча, абавязваўся і ў будучым прызнаваць вялікім князем літоўскім толькі таго, хто будзе абраны са згоды паноў Польшчы, і не падтрымліваць вялікіх князёў літоўскіх у іх антыпольскіх захадах. Летам 1436 года ўладу Жыгімонта прызналі і Полацк з Віцебскам. Пэўны час Свідрыгайла меў падтрымку на Кіеўшчыне, Севершчыне і Валыні, але пасля пакінуў і гэтыя землі, атрымаўшы прытулак у Валахіі.

У Валахіі Свідрыгайла знаходзіўся да забойства Жыгімонта Кейстутавіча арганізаванага незалежніцкай партыяй. Пасля гэтага Свідрыгайла з’явіўся на Валыні і называў сябе . Але рада князёў і паноў, узначаленая Янам Гаштольдам, 29 чэрвеня 1440 года абвясціла вялікім князем 13-гадовага Казіміра Ягелончыка, зноў без узгаднення з польскімі панамі.

Зноскі

  1. Grand Duke of Lithuania Švitrigaila // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q3294867"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q846596"></a>
  2. Švitrigaila // opac.vatlib.it
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q84353965"></a>
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 339.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562"></a>
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 336.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562"></a>
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 339, 535.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562"></a>
  6. Полехов 2014, с. 242..
  7. T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
  8. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. С. 259.
  9. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 628—629.
  10. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1006.
  11. Юркенас Ю. О древних трехчленных антропонимах балтийского происхождения, засвидетельствованных в старобелорусских письменных памятниках // Kalbotyra 1971 ХХІІ(2) 41-50.
  12. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 87-88.
  13. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 452.
  14. Полехов 2014, с. 242, Заўв. 38..
  15. Полехов 2014, с. 242—243, Заўв. 38..
  16. Полехов 2014, с. 243, Заўв. 38..
  17. Полехов 2014, с. 243..
  18. Полехов 2014, с. 244..
  19. Полехов 2014, с. 249..

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Полехов С. В. Браки князя Свидригайла Ольгердовича // По любви, въ правду, безо всякие хитрости. Друзья и коллеги к 80-летию В.А. Кучкина. : Сб. ст.. — Москва: ИНДРИК, 2014. — С. 235—268.
  • Полехов С. В. Когда Свидригайло держал Галич? // Шаги/Steps. — 2021. — Т. 7. — № 3. — С. 219-237.
  • Полехов С. В. Свидригайло // Православная энциклопедия. — М.: 2021. — Т. 62. — С. 69-71.
  • Палехаў, С. Сорак гадоў барацьбы — дваццаць два месяцы ўлады: лёс вялікага князя Свідрыгайлы // Наша гісторыя, № 1, 2018, с. 10-13. ISBN 2617—2305
  • Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. — ISBN 985-6374-34-2 — С. 95-100
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 25 Май, 2025 / 10:43

Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, сэкс, gif, png, малюнак, музыка,песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар

Svidrygajla Algerdavich u katalickim hryshchenni Balyaslay 1369 1376 10 lyutaga 1452 Luck vyaliki knyaz litoyski SvidrygajlaSvidrygajla Gravyura z Apisannya Eyrapejskaj Sarmatyi Gvanini 1581 Getaya zh gravyura vykarystana y tym zha vydanni i yak partret Lyudovika Vyalikagavyaliki knyaz litoyski1430 1437Papyarednik VitaytPeraemnik Zhygimont Kejstutavichknyaz valynski1434 1452Papyarednik Fyodar LyubartavichNaradzhenne kalya 1370 ci 1356Smerc 10 lyutaga 1452 Luck Vyalikae Knyastva LitoyskaeMesca pahavannya Kafedralny sabor Svyatoga StanislavaRod Gedziminavichy i AlgerdavichyBacka AlgerdMaci Ulyana AlyaksandraynaZhonka Ganna Ivanayna d Veravyznanne yazychnictva i katalictva Medyyafajly na VikishovishchyImyaImya z sheragu skladanaytvoranyh balcka litoyskih imyonay shto dajshli z indaeyrapejskaj starazhytnasci Z pershaj palovy XV st dajshli imennyya formy Shvitrikgailo Shvitrygailo Shvitrikailo Swidrigal Vytlumachvayuchy imyony litoyskih knyazyoy movaznavec K Buga imya Svidrygajly zvyazay z litoyskim svytruoti zzyac migcec hutka ruhacca yakoe dalej ad indaeyrapejskaga ǩṷit ǝ ro svetly blishchasty ad ǩṷei svyacic svetly Syarod suchasnyh litoyskih prozvishchay vyadomyya adnaasnoynyya Svitra Svitrys Svitrunas Z inshaga boku imya Svidrygajla toj zha struktury shto i adymennyya prozvishchy Sandrygajla Nedrygajla yakiya ad trohasnoynyh imyonay San dri gailas Ne dri gailas Imyony z troh asnoy redkiya ale vyadomyya y balcka litoyskim imenniku yak Ges man tautas adkul Kgesmontovtovich Aposhnyaya asnova y imeni Svidrygajla Gail zvyazanaya sa staralitoyskim gailas mocny dalej napramuyu z indaeyrapejskim ghoilo s mocny nyayrymslivy zhvavy Getaj asnovaj imya Svidrygajly peragukalasya z imyonami yago bratoy Algerdavyh synoy Karygajly Yagajly Skirgajly BiyagrafiyaRanniya gady Malodshy syn vyalikaga knyazya Algerda pavodle praydapadobnyh acenak naradziysya pamizh 1369 i 1376 godam Paslya smerci backi y mai 1377 goda zhyy u Vicebsku razam z maci vyalikaj knyaginyaj Ulyanaj Napeyna byy ahryshchany y Krakave ale ne razam z bratami Yagajlam i Viguntam u 1386 godze a neyzabave bo yago hrosnae imya Balyaslay yak i hrosnyya imyony bratoy nalezhyc da imenaslova Pyastay Chasta scvyardzhayuc shto Svidrygajla spachatku byy pravaslaynym z hrosnym imem Ley ale geta vynik neparazumennya U syaredzine XVI st u Polshchy yznyali pytanne revizii pravoy na zyamelnyya yladanni Pyotrykayski sejm 1565 vyrashyy asobna razglyadzec shmatlikiya pryvilei knyazyoy Lva Danilavicha i Svidrygajly Algerdavicha yakiya padavala shlyahta yak pacverdzhanne svaih pravoy na mayontki a Lyublinski sejm 1566 vyrashyy lichyc getyya pryvilei pravamocnymi Vydaycy recesu Lyublinskaga sejma y XVIII st ne pastavili kosku pamizh imyonami Lva i Svidrygajly takaya pamylka zroblena i y novym vydanni Volumina constitutionum 2005 Pa smerci vyalikaj knyagini Ulyany polski karol Uladzislay Yagajla pastaviy namesnikam u Vicebsku svajgo bayaryna sakolnichaga Fyodara Vyasnu Svidrygajla palichyy geta za kryydu zabiy namesnika i sam uknyazhyysya y Vicebsku Adkazam byy pahod Vitayta i Skirgajly da yakih daluchyysya smalenski knyaz Yuryj Svyataslavich Svidrygajlu adpravili da karaleyskaga dvara y Krakay yago znahodzhanne y Maloj Polshchy krynicy fiksuyuc z 11 zhniynya 1393 da 1396 goda Zmaganne za stalec Ad krakayskaga dvara Svidrygajla ad ehay da Silezii zatym da Vengryi adkul razam z Fyodaram Lyubartavicham sprabavay damovicca z kiraynictvam Teytonskaga ordena pra sayuz suprac Yagajly i Vitayta Zrazumeyshy marnasc getyh sprob Svidrygajla vyarnuysya va yladanni Gedziminavichay ne paznej za 12 zhniynya 1399 goda kali y vojsku Vitayta ydzelnichay y bitve na Vorskle Neyzabave Yagajla day Svidrygajle Zahodnyae Padolle papyaredni trymalnik yakoga na lennym prave krakayski vayavoda zaginuy u bitve na Vorskle Adnak uzho y 1401 godze Svidrygajla adnaviy suvyaz z Teytonskim ordenam kudy i z ehay u pachatku 1402 goda Svidrygajla byy u Ordene da pachatku 1404 goda udzelnichay u rejzah kryzhakoy na Litvu razlichvay z ih dapamogaj zanyac vyalikalitoyski stalec ale razam z tym ne rvay suvyazyay z rodnym bratam Yagajlam Vyarnuysya va yladanni Gedziminavichay atrymay ad Yagajly nadanni y ruskih zemlyah Polskaga karaleystva a ad Vitayta zemli na litoyska maskoyskim pamezhzhy u t l Branshchynu i Staradubshchynu Uletku 1408 goda Svidrygajla chargovy raz uzbuntavaysya razam z episkapam charnigayskim i branskim znachnaj kolkascyu knyazyoy i bayar ad ehay y Maskvu da Vasilya I yaki tady vayavay z Vitaytam Vasil I day Svidrygajle vyaliznyya yladanni y Vyalikim knyastve Maskoyskim u tym liku Uladzimir na Klyazme Adnak Svidrygajla zastavaysya y Vyalikim knyastve Maskoyskim tolki da pahodu tudy Edygeya da yakoga daluchyysya i peyny chas pravyoy u Ardze adkul u 1409 godze vyarnuysya da Litvy U tym zha 1409 godze Svidrygajla pasprabavay adnavic sayuz z Ordenam ad gneva Vitayta yago vyratavala tolki zastupnictva Yagajly pakaranne gorlam bylo zamenena na znyavolenne y Kramyaneckim zamku Tolki y sakaviku 1418 goda yago vyzvalili myascovyya knyazi Ni na Valyni ni y Maldavii Svidrygajla zamacavacca ne zdoley i ad ehay va yladanni rymskaga karalya nekaranavanaga imperatara Svyashchennaj Rymskaj imperyi Zhygimonta Lyuksemburgskaga i yago sayuznikay Ureshce y zhniyni 1420 goda Svidrygajla pamiryysya z Yagajlam i Vitaytam yamu dali yladanni y ruskih zemlyah Polskaga karaleystva i vyaliznae Charnigayskae knyastva da yakoga music paznej da 1422 dadali Noygarad Severskae Tut Svidrygajla pravyoy nastupnyya dzesyac gadoy paznej yon scvyardzhay shto yves gety chas byy u akovah Vyalikae knyazhanne 1430 1432 gady Paslya smerci Vitayta kastrychnik 1430 pavodle ymoy Garadzelskaj unii vyalikaga knyazya litoyskaga musili abrac sa zgody Yagajly i polskih panoy Ale vyalikalitoyskiya knyazi i bayary sabralisya na sojm u Vilni i bez uzgadnennya z polskimi panami ale sa zgody Yagajly abvyascili vyalikim knyazem Svidrygajlu 4 snezhnya y vilenskim sabory Svyatoga Stanislava Svidrygajla karanavaysya vyalikim knyazem litoyskim Hoc yon i byy katalikom ale vyadomy yak praciynik unii z Polshchaj i dayni supernik Vitayta i Yagajly Music menavita getym kiravalasya nezalezhnickaya partyya pry yago abranni na stalec Polski hranist Yan Dlugash asabliva padkreslivay shto Svidrygajla mey aytarytet u pravaslaynyh bo hoc i byy katalikom ale mey vyalikuyu pryhilnasc da ih very Krakayski biskup Zbigney Alyasnicki y 1432 godze pisay shto pravaslaynyya pry Svidrygajle trymayuc u rukah amal use najvazhnejshyya garady i yrady chago byccam ne bylo pry Vitayce Prayda nakolki ysyo adpavyadae rechaisnasci yosc pytannem U zneshnyaj palitycy valadarstva Svidrygajly pachalosya kanfliktam z Polshchaj Sprechki za Padolle byli yashche pry Algerdze i Vitayce a pry Svidrygajle znoy abvastrylisya a y kancy 1430 goda perarasli va yzbroenuyu baracbu Adbyysya kanechny razryy pamizh Svidrygajlam i Yagajlam Paslya bezvynikovyh peramoy polski karol u cherveni 1431 goda pachay vajnu i nakiravay vojski na Valyn Svidrygajla shukay sayuznikay yago padtrymlivay imperatar Svyashchennaj Rymskaj imperyi Zhygimont Lyuksemburgski yaki abyacay vyalikamu knyazyu karaleyskuyu karonu a taksama Teytonski orden yaki hacey revanshu paslya parazhennya 1410 goda U cherveni 1431 goda Svidrygajla padpisay abaroncha nastupalny dagavor z vyalikim magistram Teytonskaga ordena taksama dapamogu abyacali tatary i Razryy z Polshchaj vyklikay nezadavolenasc chastki knyazyoy i bayar yakiya lichyli za lepshae polskuyu aryentacyyu Litvy Byli nezadavolenyya i tyya hto mey uplyy pry Vitayce i straciy yago pry Svidrygajle Byli i intrygi z polskaga boku yaki padtrymlivay prapolskuyu ci supracsvidrygajlayskuyu apazicyyu i dapamagay padryhtoycy zamahu na Svidrygajlu Sprobu zamahu ynachy 1 verasnya 1432 goda zdzejsnili y Ashmyane knyazi Zhygimont Kejstutavich katalik i Syamyon Ivanavich Galshanski pravaslayny ale Svidrygajle pashchascila yratavacca i ycyachy y Polack Feadalnaya vajna Asnoyny artykul Feadalnaya vajna y VKL 1432 1437 Prapolskaya partyya adrazu abvyascila vyalikim knyazem adnago sa zmoynikay malodshaga brata Vitayta Zhygimonta Kejstutavicha Yago yladu pryznali Vilnya Troki Koyna Zhamojc Novagarodak i Grodna zbroyaj padparadkavali Berasce Adnak Polackaya Vicebskaya i Smalenskaya zemli Severshchyna Valyn ne pryznali Zhygimonta a lichyli vyalikim knyazem Svidrygajlu Zhygimont adrazu adnaviy sayuz z Polshchaj padpisay uniyu y Garodni yakoj pacverdziy vyarhoynuyu yladu Yagajly na ymovah Vilenska Radamskaj unii takim chynam abmezhavay samastojnasc VKL chasam svajgo zhyccya Kab zmagacca sa Svidrygajlam Yagajla pryslay Zhygimontu polskiya vojski Tak u VKL pachalasya feadalnaya vajna 1432 1437 Vajna ne mela nacyyanalna religijnaga haraktaru u abodvuh supracleglyh lagerah byli yak litoycy tak i rusiny yak pravaslaynyya tak i kataliki Vajna byla zmagannem knyazhacka bayarskih partyj pamizh saboyu Svidrygajla byy katalikom i pry getym uznachalvay u asnoynym pravaslaynuyu partyyu ale getaya partyya zmagalasya ne za veru a za svae panoynae mesca y dzyarzhave u yoj byli taksama knyazi i bayary katalickaga veravyznannya yakiya vystupali suprac unii z Polshchaj i za sayuz z Teytonskim ordenam Svidrygajla abapiraysya na Polack i z voseni 1432 goda rabiy vypravy na pryznayshyya Zhygimonta zemli Zimoj i letam 1433 goda vojski Svidrygajly hadzili da Vilni i Novagarodka zanyali sherag nevyalikih garadoy ale agulam vajskovyya dzeyanni dlya ih byli nyaydalyya Ne akazali abyacanaj dapamogi tatary i maldayski gaspadar Tolki Livonski orden pasylay svae vojski suprac Zhygimonta U svayu chargu Zhygimont Kejstutavich pry padtrymcy polskih vojskay vayavay zemli zahavayshyya addanasc Svidrygajlu u 1433 godze dahodziy da Mscislava Mayuchy kolkasnuyu peravagu Svidrygajla ne zdoley yae vykarystac da tago neyzabave straciy galoynaga sayuznika Polska cheshskae vojska napala na Novuyu Marku i padyshlo da Gdanska vyaliki magistar Teytonskaga ordena vymushany byy zaklyuchyc z Polshchaj peramir e U vyniku dagavora zaklyuchanaga y kancy 1433 goda y Lenchycah Orden vyraksya sayuzu sa Svidrygajlam Vyznachalnymi dlya zyhodu vajny stali pryvilej 1432 goda vydadzeny Yagajlam dlya i Trocki pryvilej vydadzeny Zhygimontam u Trokah 6 maya 1434 goda Getyya pryvilei abvyashchali roynasc pravoy pravaslaynyh i katalikoy u mezhah VKL pravy garantavanyya katalikam Garadzelskim pryvileem pashyralisya na ysih paddanyh nezalezhna ad veravyznannya U pryvilei Zhygimonta adznachalasya shto takaya roynasc byla zaysyody ale getym aktam yana aficyjna pacvyardzhaecca Hoc u Trockim pryvilei deklaravalasya shto yrady vayavod i kashtalyanay vilenskaga i trockaga moguc zajmac tolki kataliki ale pravaslaynae bayarstva atrymala garantyi nedatykalnasci svaih zyamelnyh uladannyay svabodu rasparadzhennya zyamlyoj ilgoty ad dzyarzhaynyh pavinnascyay Takim chynam byli znyatyya znachnyya supyarechnasci y gramadstve i Svidrygajla pachay strachvac padtrymku Svidrygajla spadzyavaysya na dapamogu Zahada zvyarnuysya da U 1433 godze y Bazel byy daslany list nibyta ad pravaslaynyh bayar z Vicebska yakiya vykazali zhadanne padparadkavacca Rymu a y nastupnym godze na carkoynym sabory z yavilasya delegacyya Svidrygajly yakaya pacverdzila yago plany unii i paprasila dapamogi y baracbe z Zhygimontam i Yagajlam Ale geta bylo pamylkaj bo pravaslaynyya paslya Trockaga pryvileya i tak pakidali lager Svidrygajly a yago namer uvesci carkoynuyu uniyu yashche bolsh adshturhnuy ih Paspryyala getamu i toe shto knyaz letam 1435 goda zagaday spalic u Vicebsku mitrapalita Gerasima yakoga padazravay u perahodze na bok Zhygimonta U takim stanovishchy Svidrygajla pakul yashche mey davoli shmat pryhilnikay vyrashyy dac prapolskaj partyi generalnuyu bitvu i y lipeni 1435 goda razam z vojskami Livonskaga ordena rushyy na Zhygimonta ale pacyarpey cyazhkuyu parazu y bitve pad Vilkamiram sam yon ucyok z 30 bayarami y Polack Padtrymka Svidrygajla paslya takoj parazy znachna aslabla i pracyagvala slabec U 1435 godze yladu Zhygimonta pryznay Smalensk ale Polack i Vicebsk adbili ablogi vojskay Zhygimonta Teytonski orden padpisay u Bresce Kuyayskim vechny mir z Zhygimontam Kejstutavicham i Yagajlam znoy admoviysya ad sayuzu sa Svidrygajlam i pryznay vyalikim knyazem litoyskim Zhygimonta Kejstutavicha abavyazvaysya i y buduchym pryznavac vyalikim knyazem litoyskim tolki tago hto budze abrany sa zgody panoy Polshchy i ne padtrymlivac vyalikih knyazyoy litoyskih u ih antypolskih zahadah Letam 1436 goda yladu Zhygimonta pryznali i Polack z Vicebskam Peyny chas Svidrygajla mey padtrymku na Kieyshchyne Severshchyne i Valyni ale paslya pakinuy i getyya zemli atrymayshy prytulak u Valahii U Valahii Svidrygajla znahodziysya da zabojstva Zhygimonta Kejstutavicha arganizavanaga nezalezhnickaj partyyaj Paslya getaga Svidrygajla z yaviysya na Valyni i nazyvay syabe Ale rada knyazyoy i panoy uznachalenaya Yanam Gashtoldam 29 chervenya 1440 goda abvyascila vyalikim knyazem 13 gadovaga Kazimira Yagelonchyka znoy bez uzgadnennya z polskimi panami ZnoskiGrand Duke of Lithuania Svitrigaila Faceted Application of Subject Terminology Praverana 9 kastrychnika 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q3294867 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q846596 gt lt a gt Svitrigaila opac vatlib it lt a href https wikidata org wiki Track Q84353965 gt lt a gt Kniaziowie litewsko ruscy od konca czternastego wieku pad red J Wolff Warszawa 1895 S 339 lt a href https wikidata org wiki Track Q125352562 gt lt a gt Kniaziowie litewsko ruscy od konca czternastego wieku pad red J Wolff Warszawa 1895 S 336 lt a href https wikidata org wiki Track Q125352562 gt lt a gt Kniaziowie litewsko ruscy od konca czternastego wieku pad red J Wolff Warszawa 1895 S 339 535 lt a href https wikidata org wiki Track Q125352562 gt lt a gt Polehov 2014 s 242 T Milewski Indoeuropejskie imiona osobowe Wroclaw Warszawa Krakow 1969 S 11 13 K Buga Rinktiniai rastai T 1 Vilnius 1958 S 259 J Pokorny Indogermanisches etymologisches Worterbuch Bern Munchen 1959 1969 C 628 629 Lietuviu pavardziu zodynas L Z Vilnius 1989 C 1006 Yurkenas Yu O drevnih trehchlennyh antroponimah baltijskogo proishozhdeniya zasvidetelstvovannyh v starobelorusskih pismennyh pamyatnikah Kalbotyra 1971 HHII 2 41 50 Z Zinkevicius Lietuviu asmenvardziai Vilnius 2008 S 87 88 J Pokorny Indogermanisches etymologisches Worterbuch Bern Munchen 1959 1969 C 452 Polehov 2014 s 242 Zayv 38 Polehov 2014 s 242 243 Zayv 38 Polehov 2014 s 243 Zayv 38 Polehov 2014 s 243 Polehov 2014 s 244 Polehov 2014 s 249 LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 14 Rele Slayavina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 14 512 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0238 5 t 14 Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 Polehov S V Braki knyazya Svidrigajla Olgerdovicha Po lyubvi v pravdu bezo vsyakie hitrosti Druzya i kollegi k 80 letiyu V A Kuchkina Sb st Moskva INDRIK 2014 S 235 268 Polehov S V Kogda Svidrigajlo derzhal Galich Shagi Steps 2021 T 7 3 S 219 237 Polehov S V Svidrigajlo Pravoslavnaya enciklopediya M 2021 T 62 S 69 71 Palehay S Sorak gadoy baracby dvaccac dva mesyacy ylady lyos vyalikaga knyazya Svidrygajly Nasha gistoryya 1 2018 s 10 13 ISBN 2617 2305 Saganovich G Narys gistoryi Belarusi ad starazhytnasci da kanca XVIII stagoddzya Minsk Encyklapedyks 2001 412 s ISBN 985 6374 34 2 S 95 100 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 1 Puzyny Usaya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2001 591 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0214 8

Апошнія артыкулы
  • Май 25, 2025

    Вірусалогія

  • Май 24, 2025

    Вікісховішча

  • Май 24, 2025

    Відэахостынг

  • Май 24, 2025

    Відэамагнітафон

  • Май 24, 2025

    Відэакасета

www.NiNa.Az - Студыя

    Падпіска на навіны

    Падпісаўшыся на нашу рассылку, вы заўсёды будзеце атрымліваць апошнія навіны ад нас.
    Звяжыцеся з намі
    Мовы
    Звязацца з намі
    DMCA Sitemap
    © 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
    Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
    Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
    Верхняя частка